Як Андрэй Дзмітрыеў выступіў у Оршы - Дмитриев #ЗаПравду

Хаця на гэтых выбарах ажно 5 кандыдатаў, непасрэдна сустракаюцца з выбарцамі толькі двое з іх: Святлана Ціханоўская на вулічных мітынгах і Андрэй Дзмітрыеў у памяшканнях.

Сустрэча ў Оршы праходзіла ў сціплым памяшканні актавай залі СШ №17. Людзей прыйшло трохі больш за 30 чалавек, можа бліжэй да 40 і для такой залі было адчуванне, што яна амаль запоўненая. Прыйшлі паслухаць і сябры выбарчых камісіяў, якія не проста назіралі, але з відавочнай цікавасцю слухалі Дзмітрыева.

Калі Ціханоўская на сваіх сустрэчах шмат гаворыць пра палітыку, то Дзмітрыеў найбольш гаварыў пра эканоміку, сыплючы лічбамі і шмат распавядаючы пра свае карысныя знаёмствы з вядомымі на ўвесь свет палітыкамі ды эканамістамі.

Дзмітрыеў каротка выступіў перад прысутнамі і хутка перайшоў да пытанняў з залі. Адказваў на пытанні ён вельмі пераканаўча. Паспрабуем тэзісна перадаць тое пра што казаў кандыдат: Беларусі давядзецца быць нейтральнай краінай — ні ў Еўразвяз, ні ў НАТА ўстапаць не варта, бо залежнасць ад Расіі будзе эканамічна захоўвацца, а ў Еўразвяз трэба было ўступаць гадоў 20 таму — цяпер гэта не актуальна. З іншага боку эканамічныя пагадненні, якія падпісаныя з усходнімі партнёрамі таксама могуць быць выгоднымі і з іх не варта выходзіць. Галоўная эканамічная праблема краіны ні газ і нафта — залежнасць ад іх можна зменьшыць — а міжнародныя пазыкі. Міжнародныя пазыкі аддаваць давядзецца ў любым выпадку хто б не стаў прэзідэнтам, але браць пазыкі не страшна, важна куды іх траціць. Сёняшняя ўлада крэдыты траціла не правільна. Суверэнітэт — важнае дасягненне. Калі аб’яднацца з Расіяй, то дзецям давядзецца служыць занадта далёка і ўдзельнічаць у войнах. У Расіі рэгулярна будуць успыхваць лакальныя ўзброеныя канфлікты і суверэнітэт Беларусі — гарантыя нашага няўдзелу ў войнах.

orsha.eu

Рубрики: Новости

0 комментариев

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *