10 першых крокаў НОВАГА ПРЭЗІДЭНТА БЕЛАРУСІ:
1. Сфармаваць пераходны ўрад разам з альтэрнатыўнымі кандыдатамі ў прэзідэнты і правесці прэзідэнцкія і парламенцкія выбары з новым складам Цэнтральнай і ўчастковых выбарчых камісій.
2. Абмежаваць знаходжанне на пасадзе прэзідэнта двума тэрмінамі; забяспечыць падзел уладаў і выбарнасць грамадзянамі кіраўнікоў гарадоў і раёнаў.
3. Адмяніць прыніжальную кантрактную сістэму пры найме на працу.
4. Устанавіць сярэднюю пенсію ў памеры не менш за 60 працэнтаў ад сярэдняй заработнай платы па краіне.
5. Рэфармаваць прамысловыя прадпрыемствы. Хранічна стратныя — прыватызаваць. Скарочаным работнікам выплачваць дапамогу не менш за 2/3 акладу на працягу 6 месяцаў і забяспечыць перанавучанне.
6. Падтрымаць бізнес у малых і сярэдніх гарадах, рэалізаваць «Нацыянальную платформу бізнэсу».
7. Скараціць колькасць чыноўнікаў. Правесці публічныя праверкі на прадмет кумаўства ў органах улады і сувязяў улады і бізнесу.
8. Прадаць большасць рэзідэнцый сённяшняга прэзідэнта, грошы вярнуць у бюджэт.
9. Палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстаноў аховы здароўя. Абсталяванне МРТ, КТ, УГД для максімальнай колькасці паліклінік, праграма «Жыллё для маладых медыкаў».
10. Пазбавіць настаўнікаў ад нагрузкі, не звязанай з навучаннем і выхаваннем дзяцей. Забараніць паборы ў дзіцячых садках і школах. Увесці ў ВНУ размеркаванне па жаданні.
Цалкам праграму глядзець тут